У КАРЭНА ВАРДАНЯНА — 50 ПАЯДЫНКАЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ

Пераможны выязны матч са "Слуцкам" (1:0) аказаўся для нападніка Карэна ВАРДАНЯНА юбілейным — 50-м у межах айчыннага элітнага дывізіёна.
Дэбют на такім узроўні адбыўся ў складзе "Віцебска" 3 красавіка 2022 года — у родных сценах супраць "Мінска".
За каманду з паўночнага абласнога цэнтра Варданян адгуляў 42 паядынкі ў найвышэйшай лізе (11 галоў + 2 выніковыя перадачы), за сталічнае "Дынама", да якога далучыўся мінулай зімой, — 8 (1+1).