У ГАННЫ СІНЯЎСКАЙ — ДЭБЮТ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны правяла першы з пары запланаваных спарынгаў з суперніцамі з Азербайджана. І на жодзінскім стадыёне "Тарпеда" ўпэўнена ўзяла верх — 3:0, даслаўшы мяч у чужыя вароты на 37-й, 55-й і 86-й хвілінах.
У складзе пераможцаў у паядынку прыняў удзел квартэт футбалістак "Дынама"-БДУФК. Дар’ю МАНЮКОВУ замянілі на 61-й, тады ж у гульню ўступіла Дар’я ГАРШКОВА. На 77-й з лаўкі запасных узнялі Ганну СІНЯЎСКУЮ, для якой то аказаўся дэбют за нацыянальную зборную, і Аліну ЧАРЛЁНАК.
Яшчэ адзін матч беларускі правядуць у аўторак, 1 ліпеня, — на сталічным "Трактары" (пачатак у 16.00).
Фота: t.me/wfbelarus