У ДЗЯНІСА ГРАЧЫХІ — ПЕРАЛОМ СКУЛАВОЙ КОСЦІ

У самай канцоўцы першага тайма чэмпіянатнага паядынку паміж мінскім і брэсцкім "Дынама" здарыўся непрыемны эпізод.
У верхавым адзінаборстве футбаліст нашай каманды Дзяніс ГРАЧЫХА атрымаў удар у твар локцем ад гульца гасцей Арцёма Быкава, які адразу ўбачыў перад сабой прамую чырвоную картку. А паўабаронцу "бела-сініх" спатрэбілася замена ў перапынку.
Па сканчэнні матчу Грачыха накіраваўся ў сталічную 11-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму дыягнаставалі пералом правай скулавой касці са смяшчэннем.
Зычым Дзянісу здароўя і як мага хутчэй вярнуцца ў агульную групу!