"ТУТ ПАТЭНЦЫЙНА — УСЕ ГУЛЬЦЫ ЗБОРНЫХ"

Увечары суботы, 14 чэрвеня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пастараюцца парадаваць сябе і сваіх заўзятараў заваяваннем ачковага максімума ў Слуцку — з аднайменнай камандай належыць сустракацца ў межах 12-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
Прэс-служба мінскага "Дынама" прапануе ўбачыць, як хлопцы рыхтуюцца да няпростага выезду. Ролік па выніках учорашняй трэніроўкі — на Youtube-канале "бела-сініх".
Прыемнага прагляду!