ТРЫА ЮНЫХ ДЫНАМАЎЦАЎ АДПРАВЯЦЦА ВА ЎЗБЕКІСТАН

Зборная Беларусі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, рыхтуецца правесці выязныя кантрольныя паядынкі. У сераду, 4 чэрвеня, і суботу, 7-га, належыць змагацца з равеснікамі з Узбекістана.
У далёкі шлях адправяцца і прадстаўнікі нашага клуба — абаронца Глеб СЕРАДА, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ, нападнік Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Адзначым, што гэтыя хлопцы маюць стабільную гульнявую практыку за "Дынама"-БДУФК у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны.