ТРЫ "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 14-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 14-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У сімвалічную зборную ўключаны тры прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое ў дамашнім паядынку адолела аднаклубнікаў з Брэста — 5:0.
Адзначанымі аказаліся аўтар некалькіх топ-сэйваў брамнік Дзяніс ШПАКОЎСКІ, нападнік Карэн ВАРДАНЯН (хет-трык) і хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ (гол + пара асістэнцкіх балаў).