СУПЕРНІК ПА КУБКАВЫМ ПАЎФІНАЛЕ — "ЗОРКА"-БДУ

Завершана лёсаванне пар 1/2 фіналу жаночага Кубка Беларусі-2025.
"Дынама"-БДУФК належыць у родных сценах сустрэцца з зямлячкамі з "Зоркі"-БДУ — у сераду, 16 ліпеня.
Таксама за пуцёўку ў вырашальную стадыю пазмагаюцца "Мінск" і "Дынама-Брэст".
Нагадаем, што наша каманда перамагала ў гэтым турніры кожны год з моманту свайго ўзнікнення — і, такім чынам, з’яўляецца пяціразовым уладальнікам другога па значнасці нацыянальнага трафея.
Фота: vk.com/wfbelarus