Наступны матч Нёман 18 чэрвеня (д) (20:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"СЛУЦК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

12.06.2025

У суботу, 14 чэрвеня, наша каманда адкрые гульнявую праграму на летнім адрэзку дыстанцыі айчыннага элітнага дывізіёна-2025. У межах 12-га тура належыць у гасцях змагацца са "Слуцкам". Паядынак пройдзе на поўдні Мінскай вобласці — на стадыёне "Гарадскі" (вул. Віленская, 14). Пачатак у 18.00.

КВІТКІ

Кошт — 7 рублёў (для дзяцей да 14 гадоў і інвалідаў — 5).

Для заўзятараў мінскага "Дынама" уваход вольны. Для гэтага трэба за паўтары гадзіны да стартавага свістка — у 16.30 — пацвердзіць свой прыезд па тэлефоне +375 29 660 19 27.

НАДВОРЕ

Паслязаўтра ў Слуцку будзе воблачна, магчымы ападкі — пры тэмпературы +18+20 градусаў.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі апране белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам (Дзяржынск), асістэнтамі якога стануць Сяргей Фірыновіч і Сяргей Гідрэвіч (абодва — Гродна). Чацвёрты — Вадзім Багданаў (Смалявічы).

Інспектар матчу — Аляксандр Брайчэўскі (Орша).

Дэлегат АБФФ — Андрэй Васілевіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".