ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГОСЦІ ДА ТАБЛІЧНАГА ЛІДАРА

У панядзелак, 30 чэрвеня, нашых рэзервістаў чакае вельмі няпросты выезд — у Магілёў, дзе базуецца "Днепр", які зараз апярэджвае ўсіх супернікаў у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025. Гэты паядынак 14-га тура адбудзецца на стадыёне "Спартак" (вул. Ленінская, 50Б) і пачнецца ў 18.00.
Футбалісты "Дынама"-БДУФК выйдуць на газон у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Іванам Пугачовым (Смалявічы), асістэнтамі якога стануць Андрэй Пугач (Хойнікі) і Андрэй Садлоўскі (Гомель). Чацвёрты — Алег Гурчанка (Магілёў). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.