ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА БАБРУЙСК

У суботу, 7 чэрвеня, "Дынама"-БДУФК на выездзе пазмагаецца з "Белшынай" — адным з таблічных лідараў другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Гэты паядынак 11-га тура пройдзе ў Бабруйску, на стадыёне "Спартак" (вул. Кастрычніцкая, 117). Пачатак у 18.00.
Кошт квітка — 4 рублі (дзіцячы — 2).
Нашы рэзервісты згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Вадзімам Багданавым са Смалявічаў, асіставаць якому будуць Іван Аляшкевіч (Стоўбцы) і Юрый Хомчанка (Віцебск). Чацвёрты — Данііл Дудаль (Бабруйск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.