ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ "БУМПРАМА"

У панядзелак, 23 чэрвеня, наша рэзервовая каманда правядзе паядынак на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Змагацца з гомельскім "Бумпрамам" належыць у межах 13-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Пачатак у 18.00.
Запрашаем заўзятараў падтрымаць хлопцаў! Уваход вольны.
Гаспадары поля згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Аляксандрам Калачынскім (Магілёў), асіставаць якому будуць Станіслаў Якуцэвіч (Гродна) і Раман Трухан (Пінск). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Уладзімір Кузьмін (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.