ПЕРШАЯ ЛІГА: АДПРАЎЛЯЕМСЯ Ў ОРШУ

У чацвер, 12 чэрвеня, "Дынама"-БДУФК будзе трымаць шлях на паўночны ўсход Беларусі, дзе правядзе паядынак 12-га тура чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне. Змагацца з "Оршай" належыць на стадыёне "Гарадскі" (вул. Леніна, 39). Пачатак у 18.00.
Нашы рэзервісты выйдуць на поле ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з чэрвенцам Віталем Палтаржыцкім, асістэнтамі якога стануць Аляксей Вайцяшонак (Асіповічы) і Кірыл Пакулін (Віцебск). Чацвёрты — Дзяніс Саўчанка (Орша). Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (Мінск).
Назіраць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.