Наступны матч Слуцк-2024 14 чэрвеня (г) (18:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ НЕ НАБРАЛІ АЧКОЎ У ВЫЯЗНЫМ ПАЯДЫНКУ

12.06.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 12-га тура

ОРША — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 2:1 (0:1)
ОРША. 12 чэрвеня. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 18.00. 210 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), А.Вайцяшонак (Асіповічы), К.Пакулін (Віцебск).
ОРША: Макараў, Іршаў (к), Чарнадараў, Жастароў, Воўчанка, Нікапаронак (Расолька, 85), Бабчонак, Ціханаў (Адамчык, 88), Сафронаў, Абсамадаў, Верас (Пунінскі, 70).
Запасныя: Валадзькоў, Каранкоў, Булахаў, Краўчанка, Адыгезалзадэ.
ДЫНАМА-БДУФК: Ярашэвіч, Дубовік (к), Ваўрынюк (Сычык, 85), Леанцюк, Серада, Кібак, Грабцэвіч, Бейня (Луцковіч, 46), Заблоцкі (Тарасян, 76), Аляксандраў (Ісачэнка, 68), Самуйлік (Васкабойнікаў, 46).
Запасныя: Радкевіч, Русакоў, Дрозд, Дзегцярэнка, Цітоў.
ГОЛЫ: 0:1 — Аляксандраў (44). 1:1 — Ціханаў (54). 2:1 — Жастароў (75).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Леанцюк (37), Бабчонак (46+), Сафронаў (51), Дубовік (67), Воўчанка (87).
ВЫДАЛЕННЕ: Сафронаў (81, за другое папярэджанне).