Наступны матч МЛ Віцебск 3 ліпеня (г) (18:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАША МОЛАДЗЬ ЗГУЛЯЛА ЎНІЧЫЮ З "ДНЯПРОМ"

30.06.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 14-га тура

ДНЕПР (МАГІЛЁЎ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:1 (1:1)
МАГІЛЁЎ. 30 чэрвеня. Стадыён "Спартак". Пачатак у 18.00. 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Пугачоў (Смалявічы), А.Пугач (Хойнікі), А.Садлоўскі (Гомель).
ДНЕПР: Вейдыгер, Елагін, Архіпаў, Фядосаў (Гурбанаў, 66), Вяршынін, Кабышаў (Бардукоў, 66), Капаў (к), Пятрэнка (Жалезнікаў, 87), Жабракоў (Усанаў, 87), Юркевіч, Міраеўскі.
Запасныя: Шапко, Сцепаненка, Ластачкін, Балтрушэвіч, Тарасенка, Седзіч.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Дубовік (к), Леанцюк, Жыгімонт, Серада, Адамовіч (Дзегцярэнка, 46), Грабцэвіч, Заблоцкі (Бейня, 60), Цапянкоў (Кібак, 78), Аляксандраў (Анціпаў, 80), Сычык (Луцковіч, 60).
Запасныя: Ярашэвіч, Ваўрынюк, Русакоў, Цітоў, Васкабойнікаў.
ГАЛЫ: 1:0 — Жабракоў (31). 1:1 — Сычык (38, пас — Цапянкоў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Адамовіч (17), Жыгімонт (33), Дзегцярэнка (59), Міраеўскі (86), Серада (92+), Юркевіч (пасля фінальнага свістка).

Фота: прэс-служба ФК "Днепр"