Наступны матч Мінск 7 чэрвеня (д) (12:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШ МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД АТРЫМАЎ БУЙНУЮ ПЕРАМОГУ

1.06.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 10-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — СЛОНІМ-2017 — 5:0 (2:0)
МІНСК. 1 чэрвеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 105 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Пугачоў (Смалявічы), А.Апет, Д.Флора (абодва — Барысаў).
ДЫНАМА-БДУФК: Каратай, Ісачэнка, Дубовік (к), Русакоў (Ваўрынюк, 77), Серада, Грабцэвіч (Дзегцярэнка, 46), Кібак, Жачко (Цітоў, 69), Заблоцкі (Васкабойнікаў, 46), Луцковіч, Аляксандраў (Тарасян, 60).
Запасныя: Ярашэвіч, Бекарэвіч, Лісоўскі, Сычык, Самуйлік.
СЛОНІМ-2017: Агапаў (к), Крутарожкін, Кузін (Дземяшэвіч, 65), Вячорка, Пятроў, Клунок, Мушулаў (Сёмін, 65), Фурманаў (Антонаў, 65), Кудзінаў, Лебедзеў, Дзіаў (Шалычоў, 65).
Запасныя: Юрын, Кірвалідзе, Куцко, Неджы, Гакоеў.
ГАЛЫ: 1:0 — Луцковіч (5, пас — Аляксандраў). 2:0 — Луцковіч (14, пас — Грабцэвіч). 3:0 — Дзегцярэнка (48, пас — Аляксандраў). 4:0 — Жачко (55, пас — Луцковіч). 5:0 — Жачко (59, пас — Ісачэнка).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Заблоцкі (44).