"НАФТАН" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 14 ЧЭРВЕНЯ Ў 16.00

Праз некалькі дзён пасля пераможнага кубкавага супрацьстаяння наша жаночая каманда вернецца да спраў чэмпіянатных — і ў суботу, 14 чэрвеня, адправіцца ў Наваполацк, у госці да "Нафтана". Гэта гульня 14-га тура пройдзе на поле са штучным пакрыццём стадыёна "Атлант" (вул. Моладзевая, 49А). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Футбалісткі "Дынама"-БДУФК прымераць у сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Антон Марус (Магілёў), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Яраслаў Камарыцкі (Полацк). Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк).
Сочым за падзеямі сустрэчы на Youtube-канале WF Belarus!