НА КАНТЫНЕНТАЛЬНАЙ АРЭНЕ СТАРТУЕМ У БАЛГАРЫІ

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
Свайго суперніка па гэтай стадыі дачакалася і мінскае "Дынама", якое, нагадаем, знаходзілася ў ліку нясеяных.
"Бела-сінім" належыць канкурыраваць з добра знаёмым балгарскім "Лудагорцам" — з ім сустракаліся год таму ў межах галоўнага еўракубка (0:2, 1:0).
Зараз падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі стартуюць на выездзе — 8 ці 9 ліпеня ў Разградзе. Паядынак у адказ пройдзе праз тыдзень.