МУСТАФА ДЖЫМЕ — З "АСІСТАМ" У МАТЧЫ ЗА ЗБОРНУЮ

Галоўная каманда Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі правяла першы з пары запланаваных чэрвеньскіх спарынгаў. І аказалася мацнейшай за маўрытанцаў — 2:1.
У паядынку, які прайшоў у мараканскай Касабланцы, прыняў удзел нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ: быў уключаны ў стартавы склад і запісаў на асабісты рахунак галявы пас.
У панядзелак, 9-га, футбаліст "бела-сініх" можа з’явіцца на полі ў форме нацыянальнай зборнай у матчы супраць супернікаў з Судана.