МОЖАМ ЗГУЛЯЦЬ З "РЫЕКАЙ"

У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне пар 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
У выпадку калі мінскае "Дынама" пераадолее бар’ер стартавага этапу ў выглядзе балгарскага "Лудагорца", то потым пазмагаецца з харвацкай "Рыекай".
Гульнявыя дні гэтай стадыі — 22-23 і 29-30 ліпеня.