МАКСІМ МЯКІШ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 11-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 11-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
У гэтай адзінадцатцы ёсць і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў дамашнім паядынку адолела "Нафтан" — 1:0.
Адзначаным аказаўся паўабаронца Максім МЯКІШ — аўтар пераможнага гола на 69-й хвіліне.