КВАРТЭТ З "ДЫНАМА"-БДУФК — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

На наступным тыдні жаночы чэмпіянат краіны-2025 возьме чарговую паўзу — на авансцэну зноў выходзяць зборныя.
Галоўную каманду Беларусі чакаюць дамашнія кантрольныя паядынкі з суперніцамі з Азербайджана: у суботу, 28 чэрвеня, на жодзінскім стадыёне "Тарпеда", у аўторак, 1 ліпеня, на сталічным "Трактары".
У канчатковы спіс для падрыхтоўкі да спарынгаў уключана 25 футбалістак, у тым ліку квартэт прадстаўніц "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА і Дар’я МАНЮКОВА, хаўбек Аліна ЧАРЛЁНАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.