КУПЛЯЙЦЕ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ — І ВЫЙГРАВАЙЦЕ ПРЫЗЫ!

Крыху больш за двое содняў застаецца да цэнтральнага паядынку 14-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — дынамаўцы Мінска і Брэста пазмагаюцца на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна ўвечары суботы, 28 чэрвеня. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
А ў перапынку дэрбі адбудзецца традыцыйны розыгрыш выдатных прызоў:
- чэмпіёнскай майкі-2024
- байкі ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline
- мяснога бокса ад Hopper
Для таго каб прэтэндаваць на атрыманне аднаго з падарункаў, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.