КОЛЬКАСЦЬ ВАРЫЯНТАЎ СКАРАЦІЛАСЯ ДА ЧАТЫРОХ

У аўторак, 17 чэрвеня, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26. Нашу краіну ў галоўным еўракубку прадставіць мінскае "Дынама", якое на гэтым этапе будзе нясеяным.
Сёння раніцай колькасць магчымых апанентаў "бела-сініх" скарацілася да квартэта. У спісе:
- "Лудагорац" (Разград, Балгарыя)
- "Алімпія" (Любляна, Славенія)
- "Зрыньскі" (Мастар, Боснія і Герцагавіна)
- "Будучнасць" (Падгорыца, Чарнагорыя)
Лёсаванне пачнецца ў 15.00 па беларускім часе — сачыць за працэдурай можна на сайце УЕФА.
Фота: fifplay.com