КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ — З ЧАРГОВЫМ ГОЛАМ ЗА ЗБОРНУЮ U21

Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, адкрыла праграму чэрвеньскіх спарынгаў у Баранавічах. І святкавала валявую перамогу над равеснікамі з Азербайджана — 3:1.
У паядынку ўзялі ўдзел тры прадстаўнікі мінскага "Дынама". Брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ выйшаў на поле ў стартавым складзе, а ў перапынку быў заменены Арцёмам КАРАТАЕМ. Паўабаронца Кірыл ЦАПЯНКОЎ таксама адгуляў першы тайм — і на 41-й хвіліне зрабіў лік 2:1 шыкоўным стрэлам у дотык метраў з 12.
Беларусаў чакае яшчэ адзін кантрольны матч — супраць супернікаў з Кітая ў суботу, 7-га, на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску (пачатак у 19.00).
Фота: vk.com/belarusff