КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 12-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 12-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку трапіў і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе адолела "Слуцк" (1:0).
Адзначаным аказаўся Кірыл ЦАПЯНКОЎ: быў узняты з лаўкі запасных на 46-й хвіліне, а на 80-й забіў адзіны мяч.
Для 20-гадовага паўабаронцы гэта ўжо трэцяе ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 6-га і 7-га).