КАРЭН ВАРДАНЯН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ 14-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла ўсіх індывідуальных лаўрэатаў па выніках 14-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
Лаўры пераможцы самай статуснай намінацыі — "Найлепшы гулец тура" — заслужана прымерыў мінскі дынамавец Карэн ВАРДАНЯН.
21-гадовы нападнік прадэманстраваў выдатныя хуткасць, тэхніку, выканаўчае майстэрства ў паядынку з аднаклубнікамі з Брэста і дапамог "бела-сінім"святкаваць сверхупэўненую вікторыю 5:0 сваім хет-трыкам — забіў на 15-й, 59-й і 80-й мінутах.