КАРЭН ВАРДАНЯН — MVP МАТЧУ З БРЭСЦКІМ "ДЫНАМА"

У суботу, 28 чэрвеня, "бела-сінія" закрылі праграму сваіх дамашніх паядынкаў у першым коле айчыннай найвышэйшай лігі-2025. І на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна не пакінулі шансаў брэсцкім дынамаўцам — 5:0.
Пасля фінальнага свістка вялікім мясным боксам ад надзейнага партнёра нашага клуба — Hopper — быў узнагароджаны найлепшы гулец матчу у складзе гаспадароў.
Лаўрэатам заслужана аказаўся нападнік Карэн ВАРДАНЯН, які зрабіў вырашальны ўнёсак у перамогу дзякуючы хет-трыку — з трапнымі стрэламі на 15-й, 59-й і 80-й хвілінах.