КАНТРОЛЬНЫ ПАЯДЫНАК З "МІНСКАМ" — 7 ЧЭРВЕНЯ

Чэмпіянатную паўзу, выкліканую матчамі зборных, "бела-сінія" запоўняць традыцыйна — спарынгам з іншым прадстаўніком элітнага дывізіёна.
Гэтым разам у суперніках — "Мінск". Кантрольная гульня адбудзецца ў суботу, 7 чэрвеня.
Паядынак запланаваны да паказу на Youtube-канале нашага клуба.