ФУТБАЛІСТЫ НАШАГА КЛУБА З’ЕЗДЗІЛІ Ў СЯРЭДНЮЮ АЗІЮ

Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, правяла выязныя спарынгі з равеснікамі з Узбекістана.
Каштоўны міжнародны досвед атрымалі і прадстаўнікі мінскага "Дынама" — абаронца Глеб СЕРАДА, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ, форвард Андрэй ЛУЦКОВІЧ, які на так даўно, нагадаем, выступаў за іншую нацыянальную каманду на афіцыйным старце.
4.6. УЗБЕКІСТАН U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:2 (ЛУЦКОВІЧ выйшаў на замену на 46-й хвіліне, а на 90-й усталяваў канчатковы лік, ГРАБЦЭВІЧА ўзнялі з лаўкі запасных на 63-й, СЕРАДУ — на 74-й)
7.6. УЗБЕКІСТАН U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:6 (ГРАБЦЭВІЧ правёў увесь матч, СЕРАДУ замянілі на 46-й хвіліне)