ФАВАЗ АБДУЛАХІ — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"

Кантракт з мінскім "Дынама" падпісаў нігерыйскі хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ.
Наш навабранец нарадзіўся 4 мая 2003-га ў Кана — другім па колькасці насельніцтва горадзе краіны. Выхаванец "Abu Football Academy" у Лагасе (трэнер Юсуф Абубакар Махмуд).
У 2021-м перабраўся ў ізраільскую "Бней Егуду", выступаў за каманду U19. На прафесійным узроўні дэбютаваў 14 кастрычніка 2022-га ў супрацьстаянні кіпрскага элітнага дывізіёна ў складзе "Доксы", у форме якой выйшаў на поле 25 разоў, адзначыўся адной выніковай перадачай.
Сезон-2023/24 таксама правёў на выспе Афрадыты — у куды больш статусным АПАЭЛі (3 сустрэч), які тады заваяваў чэмпіёнскі тытул.
З 1 жніўня мінулага года на правах арэнды абараняў колеры "Гомеля" (13 паядынкаў, 2 галы + 2 асістэнцкіх балы).
Са студзеня па май 2025-га знаходзіўся ў расійскіх "Хімках", але не быў уключан у афіцыйную заяўку з прычыны трансфернага бана клуба.
Мае ў актыве чатыры матчы за юніёрскую (U17) зборную Нігерыі.
Фаваз, ласкава вітаем у шэрагах "бела-сініх"!