ЭДУАРДУ МАЛАФЕЕВУ — 83!

У панядзелак, 2 чэрвеня, віншаванні з нагоды 83-га дня нараджэння прымае легенда беларускага футбола Эдуард МАЛАФЕЕВ.
Велізарная частка прафесійнай кар’еры гэтага выдатнага чалавека была звязана з мінскім "Дынама". У якасці гульца — больш за 300 матчаў, 117 галоў, бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1963. Як галоўны трэнер — архітэктар каманды, якая ў 1982-м стала трыумфатарам саюзнай найвышэйшай лігі.
Малафеев доўгі час узначальваў нацыянальную зборную Беларусі.
ФК "Дынама-Мінск" зычыць Эдуарду Васільевічу здароўя, душэўнага спакою, сямейнага дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця! Са святам!