"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Ужо сёння ўвечары Нацыянальны футбольны стадыён упершыню прыме дынамаўскае дэрбі — мінчане пазмагаюцца з брэстчанамі ў межах 14-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Перад тым як пайсці на арэну ці ўключыць трансляцыю, заўзятарам прапануецца азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай "бела-сініх". Унутры — постэр Кірыла Цапянкова, прадстаўленне суперніка, склады каманд, статыстыка на любы густ і шмат іншай цікавай інфармацыі.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку паядынку.