Наступны матч Арсенал 22 чэрвеня (г) (16:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА"-БДУФК ПЕРАМАГЛО Ў НАВАПОЛАЦКУ

14.06.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 14-га тура

НАФТАН (НАВАПОЛАЦК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:11 (0:5)
НАВАПОЛАЦК. 14 чэрвеня. Поле са штучным пакрыццём стадыёна "Атлант". Пачатак у 16.00. 145 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Марус (Магілёў), А.Шараева, М.Міруца (абедзве — Віцебск).
НАФТАН: Прыходзька (Цярэшчанка, 89), В.Палянская (Маркава, 62), Сідарчук, Бабко, Станкевіч (к), Завадская, Паслед (Камінская, 46), Лявонава, Коснікава, Немцава, Міхан (І.Палянская, 70).
Запасная: М.Палянская.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Гаршкова, Манюкова (Тарадуда, 46), Капусціна (Капыша, 46), Акпе, Чарлёнак, Піліпенка (к) (Петрусевіч, 46), Сіняўская (Ціхамірава, 46), Агбіагбеўха (Вацура, 58), Харашчак.
Запасныя: Залётава, Вашчук, Каліноўская, Арцішеўская.
ГАЛЫ: 0:1 — Харашчак (25, пас — Сіняўская). 0:2 — Харашчак (31, пас — Агбіагбеўха). 0:3 — Піліпенка (32, пас — Агбіагбеўха). 0:4 — Акпе (35, пас — Піліпенка). 0:5 — Акпе (45). 0:6 — Агбіагбеўха (58, пас — Петрусевіч). 0:7 — Петрусевіч (60). 0:8 — Ціхамірава (67). 0:9 — Вацура (70, пас — Акпе). 0:10 — Вацура (76, пас — Ньёле Нгонья). 0:11 — Ньёле Нгонья (84, пас — Чарлёнак).