"ДЫНАМА"-БДУФК — "БЕЛШЫНА": 11 ЧЭРВЕНЯ Ў 19.00

Наша жаночая каманда рыхтуецца стартаваць у Кубку краіны-2025. Супернікам у межах 1/4 фіналу стане бабруйская "Белшына", гуляць з якой належыць на родным стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — у сераду, 11 чэрвеня. Пачатак у 19.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Гаспадыні поля на чале з Юрыем Малеевым прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Алейнікаў (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.