ДВА ДЫНАМАЎЦЫ ЗГУЛЯЛІ ПРЫ 33145 ГЛЕДАЧАХ

У суботу, 7 чэрвеня, у сталіцы быў урачыста адкрыты Нацыянальны футбольны стадыён — кантрольным паядынкам зборных Беларусі U21 і Кітая U22. Фінальны свісток зафіксаваў баявую нічыю 1:1.
Шанс згуляць пры аншлагу — на трыбунах размясцілася 33145 гледачоў — атрымалі і два гульцы мінскага "Дынама". Брамніка Івана ШЫМАКОВІЧА замянілі на 46-й хвіліне, пры нулях на табло, крэатыўнага паўабаронцу Кірыла ЦАПЯНКОВА —на 57-й.
Ужо ў верасні моладзевай зборнай нашай краіны належыць стартаваць у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2027 U21. Супернікамі па групе I стануць датчане, бельгійцы, аўстрыйцы і валійцы.