"АРСЕНАЛ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У нядзелю, 22 чэрвеня, нашу каманду чакае выязны паядынак 13-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне. Змагацца з дзяржынскім "Арсеналам" належыць у Барысаве, на стадыёне "Гарадскі" (вул. Гагарына, 46). Пачатак у 16.30.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 5 Усходняй трыбуны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў Барысаве будзе воблачна, сіноптыкі прагназуюць дажджы — пры тэмпературы +16+18 градусаў.
ФОРМА
Войска Вадзіма Скрыпчанкі апране сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты — Сяргей Клімашэўскі (Мінск).
Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Вітушка (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Сачыць за развіццём падзей можна праз Youtube-канал АБФФ.