ЗНОЎ ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫХ КОЛЕРАХ
На стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку мінскага "Дынама" і "Лінкальна" з Гібралтара ў межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы-2024/25.
Менавіта там адбываецца прадстаўленне і фінальнае зацвярджэнне камплектаў формы, у якіх супернікі выйдуць на поле.
Наша каманда традыцыйна згуляе ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым). Госці прымераць чырвона-чорны верх і ніз (брамнік — увесь у блакітным).
Жывая трансляцыя матчу стартуе ў 21.45 на тэлеканале "Беларусь 5".