ЗАВЕРШЫЛІ ПЕРАДМАТЧАВУЮ ТРЭНІРОЎКУ Ў МЕЗЯКЁВЕШДЗЕ
"Бела-сінія" на сто адсоткаў выканалі намечаны аб’ём працы ў сераду, 7 жніўня, — за дзень да намінальна дамашняга паядынку 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы-2024/25 з "Лінкальнам" з Гібралтара.
Увечары на полі стадыёна "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе адбылася перадгульнявая трэніроўка мінскага "Дынама", па выніках якой можна канстатаваць: хлопцы добра падрыхтаваны фізічна і ментальна. Спадзяемся, у заўтрашнім матчы атрымаецца максімальна рэалізаваць усе задумкі.