З "ЛІНКАЛЬНАМ" ПАЗМАГАЕМСЯ 8 І 15 ЖНІЎНЯ
Прадстаўляем увазе заўзятараў поўную інфармацыю па матчах з удзелам мінскага "Дынама" ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы-2024/25.
У чацвер, 8 жніўня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнуцца з гібралтарскім "Лінкальнам" у намінальна дамашнім змаганні — на стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе. Стартавы свісток прагучыць у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Роўна праз тыдзень, 15-га, адбудзецца паядынак у Гібралтары — на Europa Point Stadium. Пачатак у 18.00 (19.00 па нашаму).