ВЫСТУПІМ У ГРУПАВОЙ СТАДЫІ ЛІГІ КАНФЕРЭНЦЫЙ-2024/25
У чацвер, 29 жніўня, "бела-сінія" правялі паядынак у адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2024/25 з бельгійскім "Андэрлехтам". І на выездзе саступілі — 0:1 (у першай гульні таксама 0:1).
Такім чынам, мінскае "Дынама" працягне выступленні ў групавой стадыі Лігі канферэнцый-2024/25. Лёсаванне адбудзецца заўтра ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. Пачатак у 15.30 па беларускім часе.
Да канца года нашу каманду чакае на кантынентальнай арэне яшчэ шэсць матчаў.