ВЫКЛІК У ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2006 год нараджэння (U19), праз пару тыдняў плануе правесці кантрольныя паядынкі з больш узроставымі апанентамі — з Кувейта (U20) і Амана (U20).
Спарынгі прыме турэцкі Картэпе — 5 і 8 верасня суадносна.
Для падрыхтоўкі да матчаў трэнерскі штаб Віталя Паўлава запрасіў квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — абаронцаў Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА, Паўла АПЯЦЁНКА, Васіля ЧАРНЯЎСКАГА, хаўбека Арцёма САКАЛОЎСКАГА.
Гэтыя хлопцы з’яўляюцца асноўнымі гульцамі моладзевага складу "бела-сініх", які выступае ў чэмпіянаце Беларусі-2024 ў першай лізе.