ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІПЕНІ!
У другім летнім месяцы падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі правялі пяць афіцыйных паядынкаў: узялі верх над брэсцкімі аднаклубнікамі (1:0), армянскім "Пюнікам" (1:0) і балгарскім "Лудагорцам" (1:0), разыйшліся ўнічыю з супернікамі з Ерэвана (0:0), саступілі камандзе з Разграда (0:2).
Цяпер жа прапануем заўзятарам паўдзельнічаць у вызначэнні найлепшага гульца "бела-сініх" па выніках ліпеня. Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Апытанка традыцыйна арганізавана ў афіцыйнай групе васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".
Выбіраць належыць сярод квінтэта прэтэндэнтаў — гэта брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, хаўбекі Мікіта ДЗЕМЧАНКА і Аляксандр СЯЛЯВА, нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.