ВЯРНУЛІСЯ НА РАДЗІМУ
Амаль двухмесячнае еўрападарожжа "бела-сініх" завершана.
Пасля паядынку ў адказ з "Андэрлехтам" наша каманда пераначавала ў сталіцы Бельгіі, у атэлі Marriott Bonvoy, у 7.30 па мясцовым часе (8.30 па беларускім) адправілася ў брусэльскі аэрапорт, адкуль здзейсніла авіяпералёт у Вільнюс. А бліжэй да вечара пагрузілася ў аўтобус, які за сем гадзін, уключаючы праходжанне мяжы, даехаў да Мінска.
Нагадаем, што на радзіму мінскія дынамаўцы вярнуліся з пуцёўкай у асноўны этап Лігі канферэнцый-2024/25, дзе пазмагаюцца з дацкім "Капенгагенам", польскай "Легіяй", фінскім ХІКам, шатландскім "Хартсам", грэчаскім "Панацінаікасам" і паўночнаірландскім "Ларнам".
Дзякуем футбалістаў і трэнерска-адміністратыўны штаб за дасягнуты вынік і спадзяемся, што восенню атрымаецца вырашыць усе задачы!