Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЯДОМЫ ЎСЕ НАСТУПНЫЯ ЕЎРААПАНЕНТЫ "БЕЛА-СІНІХ"

30.08.2024

У Манака завершана лёсаванне агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25, які з гэтага сезона мае новы фармат.

36 удзельнікаў, у тым ліку адзіны прадстаўнік Беларусі — мінскае "Дынама", суадносна сваім рэйтынгам былі папярэдне раздзелены на шэсць карзін. І атрымалі па канкурэнту з кожнай карзіны. Каманды сустрэнуцца адзін з адной па разе — разбіўка матчаў на дамашнія і выязныя праводзілася выпадковым чынам.

Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца з "Капенгагенам" (Данія; дома), "Легіяй" (Польшча; у гасцях), ХІКам (Фінляндыя; у гасцях), "Хартсам" (Шатландыя; дома), "Панацінаікасам" (Грэцыя; у гасцях) і "Ларн" (Паўночная Ірландыя; дома).

Даты паядынкаў і час пачатку стануць вядомы пазней.

У выніку ўсе, хто выступае, набяруць пэўную колькасць ачкоў. Тыя, хто зойме ў агульнай табліцы месцы з 1-га па 8-е, напрамую трапяць у 1/8 фіналу. Тых, хто фінішуе на пазіціях з 9-ю па 24-ю, чакаюць дадатковыя супрацьстаянні за пуцёўкі ў топ-16 турніру.