ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ЛІНКАЛЬН"
Мінскае "Дынама" паспяхова стартавала ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы-2024/25 — атрымалася ў намінальна дамашнім паядынку адолець гібралтарскі "Лінкальн" з лікам 2:0.
На 36-й хвіліне адзначыўся Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, на 87-й перавагу "бела-сініх" падвоіў бразільскі легіянер ПЕДРА ІГАР.
Абодва галы і іншыя небяспечныя моманты — у відэааглядзе матчу, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.