ВЕНІЯМІНУ АРЗАМАСЦАВУ — 87!
У чацвер, 1 жніўня, велізарную колькасць цёплых слоў у адрас пачуе і прачытае Веніямін АРЗАМАСЦАЎ — легендзе мінскага "Дынама" і ўсяго беларускага футбола спаўняецца 87 гадоў.
У дэбютным для сябе ў шэрагах "бела-сініх" сезоне-1963 няўступлівы паўабаронца разам з партнёрамі ўзняўся на ніжнюю прыступку п’едыстала саюзнай найвышэйшай лігі, а ўсяго правёў за асноўны склад 228 афіцыйных матчаў (12 галоў).
Сур’ёзных поспехаў дабіўся ў родным клубе і на трэнерскай ніве: уваходзіў у штаб Эдуарда Малафеева ў трыўмфальным 1982-м, а ў наступным годзе ўжо самастойна прывёў падначаленых да заваявання бронзы чэмпіянату СССР.
Сённяшні імяніннік дагэтуль працуе ў "Дынама", аддаючы свой багаты досвед і бязмежныя веды маладым калегам.
Віншуем Веніяміна Ўладзіміравіча з днём нараджэння, зычым захоўваць бадзёрасць духу, ініцыятыўнасць, аптымізм. Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і толькі добрых навін!
Фота: "Прэсбол"