"УДЗЯЧНЫ КАМАНДЗЕ ЗА ХАРАКТАР"
У сераду, 31 ліпеня, "бела-сінія" правялі паядынак у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25 з балгарскім "Лудагорцам" — і ўзялі верх з лікам 1:0.
Але на пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўнік мінскага "Дынама" Вадзім СКРЫПЧАНКА не хаваў расчаравання, бо гэта перамога не дазволіла камандзе працягнуць падарожжа па сетцы галоўнага еўракубка. Дзякуючы тыднёвай даўнасці поспеху ў родных сценах (2:0) далей рушыў інтэрнацыянал з Разграда.
Відэа традыцыйна размешчана на нашым афіцыйным Youtube-канале. Прыемнага прагляду!