Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УДЗЕЛЬНІКІ ЕЎРАКУБКАВАЙ ВОСЕНІ!

15.08.2024

Ліга Еўропы-2024/25. 3-і кваліфікацыйны раўнд

Матч у адказ

ЛІНКАЛЬН (ГІБРАЛТАР) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 2:1 (1:0)
ГІБРАЛТАР. 15 жніўня. Стадыён "Еўропа Поінт". Пачатак у 19.00. 587 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Папапетру, Т.Пятропулас, Я.Аптасаглу (усе — Грэцыя).
ЛІНКАЛЬН: Сантана, Аю (Муньяс, 72), Сарджэнт, Тарыла, Нана, Бернарда Лопес (к), Брыта (Валарына, 72), Хаэ (Бент, 60), Дэ Бар, Гарсія (Вільяканьяс, 60), Кашыяра (Гомес, 46).
Запасныя:  Віктар Лопес, Яхая, Марцін, Клінтан, Шыярціна, Бурнэт, Пікак.
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў, Калінін (Пігас, 46), Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Раі, Школік (Бані, 46), Сялява, Дземчанка, Сядзько (Адэола, 46), Альфрэд, Бахар (Падстрэлаў, 46).
Запасныя: Каратай, Шымаковіч, Бегуноў, Міхайрын, Жэрдзеў, Педра Ігар, Хвашчынскі, Мельнічэнка.
ГАЛЫ: 1:0 — Дэ Бар (30). 1:1 — Альфрэд (54, пас — Раі). 2:1 — Пігас (78, у свае вароты).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Школік (19), Хаэ (51), Аю (64), Сядзько (64, на лаўцы запасных), Бент (82), Адэола (93+).

Першы матч — 0:2.