У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ — КВАРТЭТ "БЕЛА-СІНІХ"
Галоўная каманда нашай краіны рыхтуецца да старту ў адборачнай кампаніі Лігі нацый-2024/25. У межах групы 3 дывізіёна С у хуткім часе належыць змагацца з супернікамі з Балгарыі (чацвер, 5 верасня) і Люксембурга (нядзеля, 8-га).
Трэнерскі штаб іспанскага спецыяліста Карласа Аласа Ферэра разлічвае ў гэтых паядынках на 24 футбалісты. У спісе выкліканых ёсць і квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, хаўбек Аляксандр СЯЛЯВА, нападнікі Іван БАХАР і Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА.