"У МЯНЕ ПА ГЕАГРАФІІ НЯБЛАГА БЫЛО"
Прэс-служба "бела-сініх" працягвае пастаўляць з Венгрыі, дзе ў ходзе летняй еўракубкавай кампаніі-2024/25 размяшчаецца наша каманда, самы разнастайны відэакантэнт — не толькі па выніках трэніровачных будняў і афіцыйных матчаў, але і ў меру забаўляльны.
Гэтым разам нападніку Трафіму МЕЛЬНІЧЭНКУ і абаронцу Сяргею ПАЛІЦЕВІЧУ была прапанавана паспаборнічаць у фармаце "Веру, не веру", прычым усе пытанні датычылі Гібралтара. Спадзяемся, атрымалася лёгка і цікава.
Прыемнага прагляду!